We’ve updated our Terms of Use to reflect our new entity name and address. You can review the changes here.
We’ve updated our Terms of Use. You can review the changes here.

"Pa​č​atki" EP (Basics)

by ASKIÉPAK

supported by
ur mum
ur mum thumbnail
ur mum Звук в меру сыроватый и при этом мощный, а так же имеются смешанные ощущения при прослушивании незнакомого, но интересного белорусского языка.
В общем, релиз вышел необычным и планку слушабельного качества таки держит! Favorite track: Hłyboka (Deeply).
/
  • Streaming + Download

    Includes high-quality download in MP3, FLAC and more. Paying supporters also get unlimited streaming via the free Bandcamp app.
    Purchasable with gift card

      name your price

     

1.
2.
ЛЮБАЯ ВАЙНА: гэта дні насычаныя на падзеі што адбіраюць усе твае дзіцячыя мары калі зь людзей вылазяць зьверы і ты перастаеш зьдзіўляцца акручнасьці яна становіцца ўмовай выжываньня а неба з блакітнага пераўтвараецца ў барвовы фон над зруйнаванымі дамамі і разбуранымі сем’ямі гэта дні жалобы па ўсіх ахвярах гвалту не адчуваю я ў іх ні пыхі, ні гонару маёй нагі ня будзе ніколі на парадах дзе мераюцца здольнасьцю ЗАБІЦЬ І БЫЦЬ ЗАБІТЫМ твой страх становіцца прычынаю крыві на гэта ніколі не забыцца і не ўратуе ніякая аддыкцыя дэман знутры ні за што не супакоіцца пакуль ты не адправішся ўсьлед за сваімі ахвярамі Дзіўныя пераўтварэньні пачынаюцца адразу ж пасля перамір’я. Вайна, якая толькі скончылася, якую ненавідзяць амаль усе салдаты, для тых, хто выжыў, паступова становіцца найбольшай прыгодай жыцьця. Яны вяртаюцца ў паўсядзённасьць, якая, калі яны поўзалі ў акопах, здавалася ім раем. Яны акунаюцца ў будні зь іхнімі клопатамі і непрыемнасьцямі, і вайна становіцца чымсьці няпэўным, далёкім, аджытым, і з-за гэтага яна міжволі прыхарошваецца і скажаецца. Масавыя забойствы становяцца прыгодамі, у якіх удалося ацалець. Адчай забываецца, пакуты праясьняюцца, а сьмерць, якая не зачапіла канкрэтнага чалавека, стала тым, што заўсёды прысутнічае ў жыцьці: чымсьці абстрактным. Рэальнасцю яна з’яўляецца толькі тады, калі б’е блізка ці хапаецца за цябе. Ветэран вайны, які пад камандаваннем новага лідэра маршыруе перад помнікам, летась быў пацыфістам. Цяпер ён востры нацыяналіст. Новы фюрэр пераўтварае ўспаміны пра вайну і пачуцьцё таварыскасці, якое было амаль у кожнага, у гонар за вайну. Хто не нацыяналіст, той забруджвае памяць пра загінулых гэрояў – гэтых бедных, выкарыстаных, забітых гэрояў, якія ахвотна яшчэ пажылі б. Зь якім задавальненнем скінулі б яны правадыра з трыбуны, дзе ён у гэтую хвіліну трымае прамову, калі б маглі! Але яны бездапаможныя і знаходзяцца ва ўласнасьці тысяч камандзіраў, якія выкарыстоўваюць іх у эгаістычных мэтах, якія хаваюць іх пад такімі словамі, як любоў да айчыны і нацыянальнае пачуцьцё. (тэкст часткі spoken word паводле рамана Эрыха Рэмарка "Чорны абеліск" (пераклад Іны Хоміч)
3.
не магу дазволіць хлусьні сабе і не сьпяваю пра тое, што ўсё будзе добра чалавечы сьвет заўжды будзе напоўнены болем і адчаем я магу зразумець Цябе калі Ты прагнеш бясьпекі і свабоды але не разумею, калі дзеля гэтага ты ахвяруеш свабодай у выніку ў Цябе не застанецца нічога НІЧОГА! неперадвызначаная і творчая свабода куды лепей за рэглямэнтаванае цемрашальства выбар стаіць перад кожным з нас чаму аддаць перавагу: свабодзе, справядлівасьці і любові да бліжняга ці садысту, нарцысу і канфармісту, які знутры ад прыроды яшчэ больш абцяжарвае нам існаваньне тое, што выбар му мусім рабіць безперапынна са дня ў дзень з хвіліны ў хвіліну чалавечы сьвет будзе заўжды напоўнены БОЛЕМ І АДЧАЕМ калі аддаеш свабоду то губляеш і бясьпеку выбар стаіць перад кожным з нас чаму аддаць перавагу свабода, справядлівасьць і любоў да бліжняга - вось мой выбар ВОСЬ МОЙ ВЫБАР!
4.
ці адчуваеш як маладосьць у штодзённасьці нібы пясок праз пальцы паспрабуй зразумець пакуль ня позна якое глыбокае схавана расчараваньне пад грудай майна з цэтлікам "прэстыжна": звычайна яно раздушвае мы сакралізуем надзяляем нечым звышнатуральным стасункі, людзей, зьявы і рэчы, дзяржавы і расы так жыць ня страшна але гэта акуляры якія дазваляюць апраўданьні і разьвязваюць рукі так, я разумею, што магу і раблю балюча крытыкуючы Твой аб'ект паклону Твой крыж але я не магу іначай я не люблю ланцугі якія накідваюць і якімі б'юць іх не мае быць ні на мне, ні на Табе, ні на кім падзяляць ўсю віну прымаць гэты боль і няшчасьце насіць цяжар у душы як пакуту за дурнога сваяка і шнары за любоў адзіны боль, за які мне не сорамна гэта боль самому сабе.

about

Recorded, mixed and mastered at Slippers Studios, Minsk, Belarus

credits

released November 17, 2015

license

all rights reserved

tags

about

ASKIÉPAK Minsk, Belarus

belarusian melodic hardcore since 2013

contact / help

Contact ASKIÉPAK

Streaming and
Download help

Report this album or account

If you like ASKIÉPAK, you may also like: