We’ve updated our Terms of Use to reflect our new entity name and address. You can review the changes here.
We’ve updated our Terms of Use. You can review the changes here.

Fragmenty (EP)

by ASKIÉPAK

/
  • Streaming + Download

    Фрагмэнты.
    Гэта пра музыку. Гэта пра рэчаіснасьць. Гэта пра нашыя веды. Гэта пра памяць. Гэта пра боль і пра радасьць. Гэта пра ўвагу да мінулага і пра бачаньне будучыні.
    Усё гэта альбо падзелена, альбо складаецца, альбо бачыцца толькі фрагмэнтамі.
    Мы ня можам/ня хочам/ня здольныя мець цэласныя рэчы.
    Але фрагмэнты так ці іначай, рана ці позна будуць складзенымі ў адзіную мазаіку.
    Верагодна.
    _____________________________

    Фрагменты.
    Это о музыке. Это о действительности. Это про наши знания. Это про память. Это о боли и о радости. Это про внимание к прошлому и о видении будущего.
    Все это либо разделено, либо состоит, либо видится лишь фрагментами.
    Мы не можем/не хотим/не способны иметь целостные вещи.
    Но фрагменты так или иначе, рано или поздно будут сложены в единую мозаику.
    Вероятно.

    Дзякуем за падтрымку.
    ... more
    Purchasable with gift card

     

1.
туга па ўяўным самім сабе які б не нарабіў усіх тых памылак і не чыніў іншым болю не ірваўся штодня на волю туга па ўяўных нас дзе мы з Табою разам і на двох дзелім гэты сьвет дзе расчыняемся адно ў адным туга па ўяўным грамадзтве дзе людзі ня будуць такімі акручнымі і здольныя разумець, што перамога гвалтам - гэта параза туга пра цудоўнае трансцэндэнтнае нешта што магло б гарантаваць шчасьце ці хаця б суцяшаць тую чорную дзірку ў грудзёх ах, колькі разоў мой розум мяне турбаваў сваімі магчымымі сюжэтамі я не магу перастаць кожны дзень ўяўляць лепшыя карціны за тое што даводзіцца бачыць мне і Табе туга па ўяўным самІм сабе туга па ўяўных нас туга па ўяўным грамадзтве няхай ідэал недасяжны навошта рабіць падобным на пекла тое што ёсьць
2.
нас з дзяцінства бяруць у саўдзельнікі й вучаць не заўважаць віны за тое, што мы робім, носім, спажываем у ежу і як паводзімся паміж сабой так шмат агрубелых пад гнётам тыраніі дзе любоў задушылі страх, пакуты і боль як не развучыцца спачуваць? як не развучыцца любіць? Памеры — галоўнае, чым можна адрозніць: каменныя джунглі і маштабы іх свінства. А я жыву там, дзе дыямент — гэта сімвал памераў злачынства. Тут шэрыя людзі і людзі ў шэрым: галоўныя з тых, каму я не веру. Жыццё ў няволі і вечнай агоніі — мая незалежнасьць? Ах, якая іронія… Мне згадзіцца і маўчаць? Ці стаць ахваряй папулізму? Не! Я буду руйнаваць: каркас сусветнага фашызму! Ты можаш маўкліва асуджаць гэты жудас і працягваць удзел, каб захаваць статус кво тваё сумленьне і памяць не дазволяць забыцца небясьпечнай і злачыннай можа быць і бязьдзейнасьць эталонная здрада, пошук бяспечных шляхоў, дзе ёсць усё, апроч праўды, — маўчанне нашых сяброў. як не развучыцца спачуваць, убачыўшы, спазнаўшы столькі болю? як не развучыцца любіць, пасьля столькіх здрадаў і агіды?
3.
Калі я раптам патраплю у палон тваіх пачуццяў, — патрабуй для мяне пажыццёвага ўтрымання. Без права на літасць! Без магчымасцяў да абароны! Бо ўласніцтва, шантаж ды інфантыльнасць — атрыбуты ўжо страчанай свабоды. Я б не хацеў быць архітэктарам гэтай прыгожай, але вытанчанай турмы; колькі людзей сталі ахвярамі адзіноты ўдвох (вымушанай сумеснасьці). Няўжо згубіць сябе ўшчэнт дзеля кагосьці — высокародны прывілей? Тым больш у маладосьці... Ахвяраваць уласным Я ці прыгнятаць асобу — адсутнасць вольнага жыцця, зняволенне да скону. Я абіраю парытэт і разрываю кайданы, тым ухваляю — паўнавартасны саюз дзьвух незалежных акіянаў, дзе ніколі не патонуць ад кахання з-за мяне, але!
4.
Мы няспынна паміраем паміраем штодня нават сонца прамень нам нясе дотык сьмерці сабой набліжае апошні наш подых чым раней зразумееш, а лепей адчуеш тым хутчэй перайдзеш на іншы ўзровень дзе мейсца няма для надзеі на "заўтра" дзе глыбока і гостра ёсьць "зараз і тут" пагрузіцца ў жыцьцё у ягоную прорву, ягоныя церні адкінуўшы камфортнасьць канформнасьці нібыта цудоўнаму сьвету навокал дзе ілюзія магчымага шчасьця прывяла ўнікуды безьліч душ

credits

released November 21, 2017

license

tags

about

ASKIÉPAK Minsk, Belarus

belarusian melodic hardcore since 2013

contact / help

Contact ASKIÉPAK

Streaming and
Download help

Report this album or account

If you like ASKIÉPAK, you may also like: