1. |
||||
туга па ўяўным самім сабе
які б не нарабіў усіх тых памылак
і не чыніў іншым болю
не ірваўся штодня на волю
туга па ўяўных нас
дзе мы з Табою разам і на двох
дзелім гэты сьвет
дзе расчыняемся адно ў адным
туга па ўяўным
грамадзтве дзе людзі
ня будуць такімі акручнымі
і здольныя разумець, што перамога гвалтам - гэта параза
туга пра цудоўнае трансцэндэнтнае нешта
што магло б гарантаваць шчасьце
ці хаця б суцяшаць тую чорную дзірку ў грудзёх
ах, колькі разоў мой розум мяне турбаваў сваімі магчымымі сюжэтамі
я не магу перастаць
кожны дзень ўяўляць
лепшыя карціны за тое
што даводзіцца бачыць мне
і Табе
туга па ўяўным самІм сабе
туга па ўяўных нас
туга па ўяўным грамадзтве
няхай ідэал недасяжны
навошта рабіць падобным на пекла тое
што ёсьць
|
||||
2. |
||||
нас з дзяцінства бяруць у саўдзельнікі й вучаць
не заўважаць віны
за тое, што мы робім, носім, спажываем у ежу
і як паводзімся паміж сабой
так шмат агрубелых пад гнётам тыраніі
дзе любоў задушылі страх, пакуты і боль
як не развучыцца спачуваць?
як не развучыцца любіць?
Памеры — галоўнае, чым можна адрозніць:
каменныя джунглі і маштабы іх свінства.
А я жыву там, дзе дыямент — гэта сімвал памераў злачынства.
Тут шэрыя людзі і людзі ў шэрым:
галоўныя з тых, каму я не веру.
Жыццё ў няволі і вечнай агоніі —
мая незалежнасьць?
Ах, якая іронія…
Мне згадзіцца і маўчаць?
Ці стаць ахваряй папулізму?
Не! Я буду руйнаваць:
каркас сусветнага фашызму!
Ты можаш маўкліва асуджаць гэты жудас
і працягваць удзел, каб захаваць статус кво
тваё сумленьне і памяць не дазволяць забыцца
небясьпечнай і злачыннай
можа быць і бязьдзейнасьць
эталонная здрада,
пошук бяспечных шляхоў,
дзе ёсць усё, апроч праўды, —
маўчанне нашых сяброў.
як не развучыцца спачуваць, убачыўшы, спазнаўшы столькі болю?
як не развучыцца любіць, пасьля столькіх здрадаў і агіды?
|
||||
3. |
||||
Калі я раптам патраплю
у палон тваіх пачуццяў, —
патрабуй для мяне пажыццёвага ўтрымання.
Без права на літасць!
Без магчымасцяў да абароны!
Бо ўласніцтва, шантаж ды інфантыльнасць —
атрыбуты ўжо страчанай свабоды.
Я б не хацеў быць архітэктарам
гэтай прыгожай, але вытанчанай турмы;
колькі людзей сталі ахвярамі
адзіноты ўдвох
(вымушанай сумеснасьці).
Няўжо згубіць сябе ўшчэнт
дзеля кагосьці —
высокародны прывілей?
Тым больш у маладосьці...
Ахвяраваць уласным Я
ці прыгнятаць асобу —
адсутнасць вольнага жыцця,
зняволенне да скону.
Я абіраю парытэт
і разрываю кайданы,
тым ухваляю —
паўнавартасны саюз
дзьвух незалежных акіянаў, дзе ніколі не патонуць ад кахання з-за мяне,
але!
|
||||
4. |
Bol / Боль
04:02
|
|||
Мы няспынна паміраем
паміраем штодня
нават сонца прамень
нам нясе дотык сьмерці
сабой набліжае апошні наш подых
чым раней зразумееш, а лепей адчуеш
тым хутчэй перайдзеш на іншы ўзровень
дзе мейсца няма для надзеі на "заўтра"
дзе глыбока і гостра ёсьць "зараз і тут"
пагрузіцца ў жыцьцё
у ягоную прорву, ягоныя церні
адкінуўшы камфортнасьць канформнасьці
нібыта цудоўнаму сьвету навокал
дзе ілюзія магчымага шчасьця
прывяла ўнікуды безьліч душ
|
ASKIÉPAK Minsk, Belarus
belarusian melodic hardcore since 2013
Streaming and Download help
If you like ASKIÉPAK, you may also like:
Bandcamp Daily your guide to the world of Bandcamp